Электронныя звароты
Спецыяльная рубрыка «Электронныя звароты»

ПЕРАД ПАДАЧАЙ ЭЛЕКТРОННАГА ЗВАРОТУ ў абавязковым парадку неабходна ўважліва вывучыць інфармацыю, змешчаную ў дадзенай спецыяльнай рубрыцы, у раздзеле «Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб» дадзенага сайта, а таксама азнаёміцца з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».


Спосаб падачы электронных зваротаў


Электронныя звароты ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» падаюцца толькі шляхам размяшчэння ў дадзенай спецыяльнай рубрыцы ў падраздзелах:

1.      «Электронныя звароты грамадзян»

2.      «Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў».

Для падачы электроннага звароту неабходна на беларускай або рускай мове запоўніць форму, прыведзеную, адпаведна, у падраздзеле «Электронныя звароты грамадзян» або падраздзеле «Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў».

Пасля запаўнення адпаведнай формы неабходна праверыць унесеныя ў яе звесткі і змест звароту, пасля чаго націснуць кнопку «Падаць зварот».


ЗВЯРТАЕМ УВАГУ


Падача ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» электронных зваротаў іншымі спосабамі, акрамя размяшчэння ў адпаведных падраздзелах дадзенай спецыяльнай рубрыкі, у тым ліку шляхам накіравання на адрас электроннай пошты, не ажыццяўляецца.


Парадак разгляду электронных зваротаў


Электронныя звароты падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней чым за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней чым за адзін месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.

У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходныя здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышае месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяца з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) ці тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці патрэбна ўдакладненне персанальных даных заяўніка ці іншых асоб, за выключэннем змешчаных у звароце, заяўніку прапануецца звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.

Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах, за выключэннем наступных выпадкаў, у якіх на электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні):


Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да электронных зваротаў:


  1. Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
  2. Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны змяшчаць:
    • назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду службовай асобы, якой накіроўваецца зварот;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
    • адрас электроннай пошты заяўніка;
    • выкладанне сутнасці звароту.
  3. Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
    • назву і (ці) адрас арганізацыі або пасаду службовай асобы, якой накіроўваецца зварот;
    • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
    • адрас электроннай пошты заяўніка;
    • выкладанне сутнасці звароту;
    • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты.
  4. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
  5. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню.
  6. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых словаў ці выразаў.
  7. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Пакіданне электронных зваротаў без разгляду па сутнасці


Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

 

Далучэнне да электронных зваротаў дадатковых дакументаў і (ці) звестак


Дадатковыя дакументы і (ці) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (ці) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах), могуць быць перададзены ў форме файлаў, якія далучаюцца да электроннага звароту.

Дапушчальнымі фарматамі дакументаў, якія далучаюцца, і (ці) звестак у электронным выглядзе і іх графічных выяў на папяровых носьбітах (сканаў) з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), падвойны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціскання даных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG)


Адкліканне электроннага звароту


Заяўнікі маюць права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці. Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме.


Абскарджанне адказу на электронны зварот ці рашэння аб пакіданні яго без разгляду па сутнасці


Заяўнікі маюць права абскардзіць у вызначаным парадку адказы на звароты і рашэнні аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці. Адказ рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Адказ рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» на зварот ці рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь могуць быць абскарджаны ў судзе ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Разгляд Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь скаргі па сутнасці ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, вызначаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» для разгляду зваротаў.


Адказы на электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар


У выпадку, калі электронныя звароты, якія паступаюць у рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем», аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Праектны інстытут Белдзіпразем» могуць размяшчацца на дадзеным афіцыйным сайце без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.